Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  2. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  3. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  4. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  5. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  8. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  11. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
Читать по-русски


У 2023 годзе за крадзеж затрымалі жанчыну. Аказалася, што яе абвясцілі памерлай сем гадоў таму. Пракуратура запатрабавала прызнаць несапраўдным рашэнне суда пра яе смерць, паведамляе прэс-служба ведамства. Характэрна, што пра гэтую сітуацыю — затрыманне «памерлай» за крадзеж — у пракуратуры даведаліся з прэсы.

Фото: пресс-служба Генпрокуратуры
Ілюстрацыйны здымак. Фота: прэс-служба Генпракуратуры

У ведамстве расказалі, што беларуска ў 2010 годзе была пазбаўленая бацькоўскіх правоў на сына. З яе спагналі выдаткі дзяржавы на ўтрыманне хлопчыка. З чэрвеня 2010 года жанчына знаходзілася ў вышуку, бо яе месцазнаходжанне не было вядомае. У 2011 годзе суд Добрушскага раёна прызнаў жанчыну без вестак адсутнай. А ў красавіку 2016 года суд прызнаў грамадзянку памерлай.

Па законе суд можа прызнаць грамадзяніна памерлым, калі па месцы яго жыхарства няма звестак пра яго знаходжанне цягам трох гадоў.

Пры гэтым у 2014 годзе жанчына звярталася да начальніка Добрушскага РАУС наконт спынення супраць яе крымінальнай справы пра крадзеж па амністыі. Суд таксама не ўлічыў, што яна знаходзілася ў вышуку і не паказвалася дома, каб не плаціць за ўтрыманне сына.

Пракуратура апратэставала рашэнне суда пра прызнанне жыхаркі Добрушскага раёна памерлай. Цяпер ведамства таксама вырашае пытанне пра спагнанне ў судовым парадку з «ажылай» жанчыны выплачаных дзяржавай сродкаў на карысць яе сына ў выглядзе пенсіі з нагоды страты карміцеля.