У Гродне за ўдзел у пратэстах 2020 года затрымалі беларуса, які вярнуўся з Польшчы. Яго «пакаяльнае» відэа апублікаваў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
Мужчыну схапілі каля гандлёвага цэнтра. Яго паклалі на зямлю і надзелі кайданкі. У аддзеле міліцыі яго прымусілі на камеру прызнацца ва ўдзеле ў пратэстах.
— Затрыманы за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Выйшаў на марш з плошчы Савецкай да Янкі Купалы. Выйшаў на праезную частку, чым справакаваў затор для руху аўтамабільнага транспарту, — вымусілі сказаць пад запіс жыхара горада.
Прапагандысты сцвярджаюць, што напярэдадні візіту сілавікоў мужчыну папярэдзілі пра тое, што ён «засвяціўся» на фатаграфіі іншага затрыманага, але ён «вырашыў гэта праігнараваць».
Чытайце таксама