Тэлеграм-канал ГУБАЗіК паведаміў пра затрыманне вядоўцы святаў у Мінску. Яму пагражае пяць гадоў калоніі.
«Персанаж трымаў мікрафон рукой, на якой лацінкай напісана ZYVIE BELARUS, і гэта было пытанне часу, пакуль гледачы не паведамяць куды трэба», — пракаментавалі сілавікі.
Пасля затрымання яны заявілі, што вядоўцу пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.
На камеру малады чалавек кажа, што падчас пратэстаў 2020 года сфатаграфаваўся з БЧБ-сімволікай на дарозе ў Мінску. Са словаў затрыманага, ён дасылаў у «Чорную кнігу Беларусі» звесткі пра перамяшчэнне сілавікоў. На відэа таксама паказалі татуіроўку на яго руцэ ZYVIE BELARUS.
Паводле інфармацыі «Медыязоны», гаворка ідзе пра Паўла Пашкевіча. Мяркуючы з інфармацыі з сацсетак, Пашкевіч працуе вядоўцам мерапрыемстваў і выпускае песні.
Чытайце таксама