Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что стало с «крышей» Бондаревой? Артем Шрайбман порассуждал, почему известная активистка оказалась за решеткой
  2. «У меня нет буквально никаких перспектив, и я буквально никому не нужен». Роман Протасевич рассказал, «как обстоят дела»
  3. Тревожный звоночек. Похоже, исполняется неоптимистичный прогноз экономистов
  4. Почему Лукашенко больше не отпускает политзаключенных? И зачем КГБ устроил облавы на риелторов? Спросили у политического аналитика
  5. Антирекорд за 15 лет. В Беларуси была вспышка «самой заразной болезни» — получили закрытый документ Минздрава
  6. «Пути молодых мужчин и женщин расходятся»? Откуда растут ноги у тренда, о котором эксперты давно бьют тревогу (но лучше не становится)
  7. Госсекретарь США заявил, что Трамп готов бросить попытки помирить Украину и Россию и «двигаться дальше» — при каком условии
  8. «Беларусов действительно много». Поговорили с мэром Гданьска о наших земляках в городе, их бизнесе, творчестве и дискриминации
  9. Битва за частный сектор: минчане отказываются покидать дома ради нового парка
  10. Кремль усиливает угрозы в адрес Европы. Эксперты — о том, что стоит за последними заявлениями в адрес Эстонии и Польши
  11. В Польше при загадочных обстоятельствах погиб беларусский активист
  12. Правозащитники: В Дзержинске проводят задержания и обыски, повод — послевыборные протесты
  13. Кремль старается переложить вину за отказ от прекращения огня на Киев и требует выполнить условия, которые сделают Украину беззащитной
  14. «Учится в первом классе». В Гомеле девочка пропала из продленки, а нашлась в реанимации больницы
  15. «Давний друг» Лукашенко, который долго игнорировал приглашения посетить Минск, похоже, все-таки прилетит в Беларусь
  16. «Не думаю, что что-то страшное». Попытались устроиться в госорганизации с подписью на последних выборах не за Лукашенко — что вышло
  17. «У диктатуры нет друзей, есть только слуги». Писательница обратилась к сторонникам власти на фоне случившегося с Бондаревой
Читать по-русски


У новым выпуску ТОКу блогерка Вольга Такарчук расказала пра прычыны свайго разводу і апісала мужчыну мары, паведамляе «Наша Ніва».

Вольга Такарчук. 2024 год. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube
Вольга Такарчук. 2024 год. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Як адзначае Вольга Такарчук, асноўная прычына яе разводу не звязана з палітыкай.

«Гэта былі нашыя з ім унутраныя справы. Трохі нейкае неразуменне», — гаворыць жанчына і тлумачыць, што зняволенне вельмі моцна змяніла яе.

«Я моцна пасталела, стала на нейкі новы ўзровень развіцця. А былы муж застаўся трохі ў тым наіўным свеце, у якім мы з ім жылі да 2020 года. У нас з ім было ўсё добра. Была сям’я, вясёлае баўленне часу. Летам на дачу. Гэта нейкі ружовы свет, дзе поні лётаюць.

Пасля турмы ружовага свету няма, поні няма. У мяне ёсць суворая рэальнасць — што я адседзела, не бачыла дзяцей. Я выйшла і ведаю, колькі маіх сябровак і блізкіх мне людзей засталося там».

Такарчук расказвае, што пасля вызвалення жыла ў вечным страху, баялася, што за ёй зноў могуць прыйсці. А муж застаўся ў свеце з ружовымі поні.

Жанчына не мае ніякіх прэтэнзій да свайго былога мужа, называе яго «бязмежна харошым». А цяперашнія адносіны з ім характарызуе як цёплыя.

«У нас 13 гадоў пражытых разам. Двое дзяцей. Я яму бязмежна ўдзячная за гады, пражытыя з ім, за дзяцей, за тое, што мы засталіся ў такіх адносінах», — гаворыць Такарчук і заўважае, што паступіла са сваім мужам не вельмі прыгожа, калі нічога не паведаміла аб тым, што сабралася ўцякаць з дзецьмі.

«Ён пра гэта не ведаў. У сілу бяспекі, каб мы маглі ўцячы, я не магла нікому расказаць. Нават яму. Таму ён не развітаўся з дзецьмі. І зразумела, для яго гэта таксама быў шок. Таму што вечарам у яго сям’я ёсць, а ранкам яе няма».

Вольга выказвае ўдзячнасць былому мужу за тое, што ён яе зразумеў, і спадзяецца, што і ў яе, і ў яго ў жыцці ўсё складзецца.

«Развод — гэта цяжка», — адзначае Такарчук і дадае, што не вельмі была да яго падрыхтаваная.

На просьбу апісаць мужчыну сваёй мары, Вольга Такарчук адказала:

«Цябе павінна зачапіць, у цябе павінна нешта ёкнуць, ты павінен адчуць, што табе з гэтым чалавекам цікава».

Для Вольгі вельмі важна, каб з мужчынам было весела, а таксама, «каб пасаваў пах».

«Калі я абдымаю чалавека, я разумею, што гэта маё. Мне павінна быць з ім камфортна. Я павінна ведаць, што мяне выслухаюць, зразумеюць, з маімі тараканамі прымуць», -дзеліцца Вольга і прызнаецца, што часам бывае складаным чалавекам.