Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  2. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  8. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  9. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  10. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
Читать по-русски


/

У памежных чатах перад Новым годам пішуць пра вялікія чэргі на расійска-беларускай мяжы. У прыватнасці, людзі скардзяцца, што прастойваюць гадзінамі на памежным пераходзе «Лабок» (з беларускага боку — «Езярышча»). У самім пункце пропуску патлумачылі тое, што адбываецца, вялікім патокам аўто з боку РФ і параілі прыязджаць на мяжу з раніцы.

Российско-беларусская граница на трассе М1. Фото: TUT.BY, использовано в качестве иллюстрации
Расійска-беларуская мяжа на трасе М1. Фота: TUT.BY, выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі

Паведамленні пра чэргі на ўезд у Беларусь на расійскім памежным пераходзе «Лабок» пачалі з’яўляцца ў чатах на мінулых выходных.

«„Лабок“ ужо захрас. Мінімум чатыры гадзіны», — напісаў адзін пасажыр днём у нядзелю, 29 снежня.

  • «Затор да канца вёскі ў два шэрагі».
  • «Рухаемся вельмі павольна».
  • «Шмат машын, у чарзе ўжо 2,5 гадзіны, і пачатку не відаць у бок РБ».
  • «У мяне ўжо пятая гадзіна стаяння тут пачалася. А яшчэ чорт ведае колькі ехаць. Прыбіральні няма, ды і я адзін кіроўца, куды мне з машыны. Кавярні няма. Хоць бы кавы папіць».

Адна жанчына напісала, што ў нядзелю «ў „Лабку“ прастаялі больш за чатыры гадзіны з 17.40 і да 22.00». Мяркуючы з паведамленняў, падобная сітуацыя была і ўвечары ў панядзелак.

У іншых пунктах пропуску на расійска-беларускай мяжы сітуацыя не такая напружаная, адзначаюць пасажыры: паводле водгукаў, праз «Доласцы» мяжу праходзілі за 10 хвілін, праз «Байдакова» — за 40 хвілін, праз «Сянькова» — за 20 хвілін.

Карыстальнікі чатаў тлумачаць вялікія чэргі ў Беларусь наплывам расіян, якія імкнуцца ў нашую краіну на святы.

«У кагосьці сваякі, а нехта з даўгамі ФССП (Расійскай федэральнай службы судовых прыставаў. — Заўв. рэд.) ляціць адпачываць на навагоднія вакацыі за мяжу», — дапусціў яшчэ адзін каментатар.

Журналістка «Люстэрка» патэлефанавала ў пункт пропуску «Лабок» як звычайная беларуска, якая напярэдадні Новага года хоча з Масквы паехаць на радзіму і непакоіцца, як бы не захраснуць у заторы на мяжы.

Дзяжурны выязной памежнай службы расказаў, што для гэтага трэба было выехаць з Масквы «яшчэ ўначы»: раніцай 31 снежня чаргі на памежным пераходзе практычна няма — стаіць усяго некалькі машын, аднак да вечара чакаецца новы «раўнд напружанкі».

— Учора ўвечары было і праўда цяжка. Сёння таксама выбудуюцца [у чаргу]. А калі б выехалі [з Масквы] ноччу, [раніцай] хутка праскочылі б, — расказалі ў пункце пропуску.

У «Лабку» патлумачылі заторы тым, што праз гэты пункт пропуску праходзіць аўтамабільная дарога федэральнага значэння Р23 Санкт-Пецярбург — Пскоў — Пустошка — Невель — мяжа з Беларуссю (на беларускім баку яна «ператвараецца» ў М8). Таму памежны пераход прымае на сябе ажыўленыя патокі аўтамабіляў, у прыватнасці, з боку Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці.

— Усе чамусьці сюды едуць, — расказаў дзяжурны памежнік.

Паводле яго, такая сітуацыя на расійска-беларускай мяжы ўзнікае пераважна на святы — у будні там адносна свабодна.

Каб не захраснуць у заторы, ён параіў перасякаць мяжу праз менш загружаныя пункты пропуску — напрыклад, тыя ж «Доласцы».

Адзначым, што афармленне аўтамабіляў на расійска-беларускай мяжы праходзіць толькі ў пунктах пропуску РФ: з беларускага боку памежнага і мытнага кантролю няма.

Чытайце таксама