Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  2. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  3. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  4. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  5. Умер папа Франциск
  6. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  7. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  8. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  9. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  10. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  11. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  12. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  13. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  14. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
Читать по-русски


У акупаваным Скадоўску Херсонскай вобласці затрымалі, а потым забілі мясцовую жыхарку Таццяну Мудрэнка. Пра гэта Financial Times расказала сястра-блізнюк загінулай — Наталля Чорная.

Фото с сайта "Новости Приазовья"
Фота з сайта «Новости Приазовья»

Пра трагічны інцыдэнт, які адбыўся яшчэ 7 кастрычніка, першымі расказалі ўкраінскія СМІ.

«Новости Приазовья» 24 кастрычніка пісалі, што 56-гадовую Таццяну Мудрэнка і яе грамадзянскага мужа, 60-гадовага Анатоля Арэхава, затрымалі ва ўласным доме былыя супрацоўнікі ўкраінскай паліцыі, якія пайшлі на супрацоўніцтва з расійскімі акупацыйнымі ўладамі. А праз тыдзень сястры Таццяны невядомыя даслалі фота цела ў моргу і заключэнне судмедэксперта, у якім напісала, што прычынай смерці стала ўдушэнне.

Што расказала сястра загінулай

Наталля Чорная кажа, што пра затрыманне сястры ёй паведамілі ўдзельнікі закрытага чата, у які яна ўступіла, калі прыязджала ў госці да Таццяны ў Скадоўск перад самай вайной.

Людзі напісалі, што Таццяну і яе мужа спынілі і спрабавалі затрымаць нібыта за перавышэнне хуткасці за рулём, але ўмяшаліся мінакі, і іх адпусцілі. Аднак увечары па пару прыйшлі зноў — ужо да іх дадому.

— Я патэлефанавала, а людзі сапраўды бачылі, як іх забіралі, і там вялікі скандал быў. Дом перакапалі, машыну забралі, потым калі ўжо Анатоля выпусцілі, машыну аддалі.

У той жа групе Наталля даведалася і пра смерць сястры. Яна не выключае, што Таццяну маглі забіць за непрызнанне Скадоўска расійскай тэрыторыяй: «Яна магла такое сказаць, яна была баец. Мы разам хадзілі на мітынгі (у першыя дні пасля акупацыі. — Заўв. рэд. «Люстэрка»). Сама Наталля пасля акупацыі горада выехала ў Днепр.

Па словах жанчыны, яе сястра працавала медсястрой у Скадоўску, і ў горадзе яе добра ведалі.

— Адна дзяўчына патэлефанавала мне ўвечары і расказала, як яны яе павесілі. Сказала: ты павінная ведаць, што яны яе чымсьці накачалі, нешта ў рот залілі і павесілі перад судом. Я нават не ведаю, хто гэта бачыў, але так яна мне сказала, — расказала журналістам Наталля.

Хаваць Таццяну выпусцілі яе мужа Анатоля, неўзабаве пасля пахавання мужчына знік. Пра яго лёс дагэтуль нічога не вядома.

Афіцыйна пацвердзіць тое, што адбылося, пакуль немагчыма — Скадоўск знаходзіцца на акупаванай Расіяй тэрыторыі. The Financial Times піша, што журналістам удалося азнаёміцца з пасведчаннем аб смерці, а таксама з перапіскамі ў мэсэнджары з удзелам сведак забойства Таццяны Мудрэнка.