Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Умер папа Франциск — Reuters
  2. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  3. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  4. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  5. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  6. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  7. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  8. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  10. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  11. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
Читать по-русски


Бізнесовец Яўген Прыгожын, які ў верасні прызнаў, што з’яўляецца адным са стваральнікаў прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера, звярнуўся ў Генпракуратуру РФ з запытам у сувязі з магчымым пакараннем смерцю байца ПВК Яўгена Нужына. У пакаранні, відэазапіс якога быў апублікаваны ў блізкім да ПВК Вагнера тэлеграм-канале Grey Zone, ён западозрыў спецслужбы ЗША.

Скриншот видео
Яўген Нужын. Скрыншот відэа

Прэс-служба кампаніі «Канкорд», якая належыць бізнесоўцу, у тэлеграм-канале растлумачыла, што заява ў Генпракуратуру РФ была пададзеная з мэтай праверкі для высвятлення факта і абставінаў забойства Яўгена Нужына.

«Таксама з мэтай праверкі версій аб дачыненні да забойства Нужына спецслужбаў ЗША просім запытаць у спецслужбаў ЗША інфармацыю пра тое, якім чынам і пры якіх абставінах Яўген Нужын апынуўся на тэрыторыі Украіны, і паведаміць, ці бралі ўдзел у яго выкраданні, допытах і пакаранні смерцю супрацоўнікі ЦРУ або іншых спецслужбаў краін NATO», — гаворыцца ў паведамленні.

У копіі заявы, апублікаванай у тэлеграм-канале, гаворыцца, што «ў рэчаіснасці Яўген Анатольевіч Нужын удзельнічаў у спецыяльнай ваеннай аперацыі, якая праводзіцца Расійскай Федэрацыяй па абароне ЛНР і ДНР, у якасці добраахвотніка ў складзе ПВК „Вагнер“ і 4 верасня 2022 года быў выкрадзены».

Фото: телеграм-канал "Кепка Пригожина"
Фота: тэлеграм-канал «Кепка Пригожина»
Фото: телеграм-канал "Кепка Пригожина"
Фота: тэлеграм-канал «Кепка Пригожина»

У дакуменце прыводзіцца некалькі «доказаў» таго, што ПВК не мае да справы ніякага дачынення:

  • на заднім плане роліка чуваць англійская гаворка і фраза «f**k you»;
  • таксама ў роліку не чуваць рускай гаворкі з нецэнзурнай лаянкай, «характэрнай для такіх ролікаў з удзелам расійскіх грамадзян»;
  • «колер цэглы з шэрай акантоўкай, на якую паклалі галаву Нужына, не характэрны для Расіі, у якой для афарбоўкі цэглы выкарыстоўваюцца іншыя колеры»;
  • «камуфляж катаў на відэа, а менавіта расфарбоўка мульцікам, якую, паводле публікацый у СМІ і сайта Вікіпедыя, распрацавала амерыканская кампанія Crye Precission сумесна з салдацкім цэнтрам рыштунку арміі ЗША».

На падставе вышэйзгаданага Яўген Прыгожын робіць выснову: «Для мяне цалкам відавочна, што Яўген Нужын быў выкрадзены і па-зверску забіты супрацоўнікамі спецслужбаў ЗША».

У якасці доказу таго, што гэта не зрабілі найміты з ПВК Вагнера, Прыгожын выкарыстоўвае наступны аргумент: «Я правёў апытанне супрацоўнікаў ПВК „Вагнер“, не выкрадалі яны Яўгена Нужына і не ўдзельнічалі ў яго пакаранні. Ніводзін з іх не давёў інфармацыі пра тое, што выкрадаў Нужына альбо ўдзельнічаў у яго пакаранні смерцю».

Прыгожын адзначае, што Нужын «быў завербаваны ў ЦРУ і загадзя сеў у турму на 27 гадоў», загадзя ведаючы пра «магчымыя сутыкненні на тэрыторыі Украіны».

«Ён укараніўся ў ПВК „Вагнер“ і стварыў умовы для свайго пакарання смерцю», — адзначаецца ў заяве.

Забойства кувалдай

Нагадаем, на мінулым тыдні ў ананімных тэлеграм-каналах пачаў распаўсюджвацца відэазапіс, на якой невядомыя б’юць чалавека ў вайсковай форме кувалдай па галаве. Телеграм-канал Grey Zone, звязаны з ПВК Вагнера, пісаў, што чалавек, пакараны смерцю, — гэта экс-баец ПВК з ліку прызваных асуджаных, які добраахвотна здаўся ў палон украінскім вайскоўцам, за што «атрымаў традыцыйнае вагнераўскае пакаранне».

13 лістапада стваральнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын пракаментаваў відэазапіс фразай «Сабаку — сабачая смерць», а сам ролік назваў в"ыдатнай рэжысёрскай працай".

У Крамлі адмовіліся каментаваць запіс, заявіўшы, што «гэта не нашая справа».

Чалавек на відэа — зняволены Яўген Нужын. Ён адбываў пакаранне ў Разанскай вобласці і быў завербаваны ПВК Вагнера для ўдзелу ў вайне. У верасні ён здаўся ва ўкраінскі палон і заяўляў у інтэрв'ю, што адразу хацеў зрабіць гэта, каб ваяваць на баку Украіны, дзе, як ён сцвярджаў, у яго жывуць сваякі. Яшчэ 1 лістапада ён дасылаў родным відэа з палону.