Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  6. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  11. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  12. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  13. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
Читать по-русски


Словам Лукашэнкі нельга верыць, бо ён часта робіць супярэчлівыя заявы, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. Так пракаментаваў «Люстэрку» заяву Лукашэнкі пра нібыта прапанаваны Кіевам Мінску пакт аб ненападзе старшыня камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па знешняй палітыцы і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Аляксандр Мярэжка.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

«Я не веру, што такая прапанова магла наогул быць. Нават з чыста фармальнага пункту гледжання заключэнне любога міжнароднага пагаднення — гэта працяглы, фармалізаваны і публічны працэс. Прычым такое пагадненне часта патрабуе ратыфікацыі парламентам», — патлумачыў Аляксандр Мярэжка.

Ён таксама дадаў, што «з чыста псіхалагічнага пункту гледжання Лукашэнку нельга верыць».

«Лукашэнка часта робіць супярэчлівыя заявы, якія не адпавядаюць рэчаіснасці», — адзначыў Мярэжка.

Нагадаем, сёння, 24 студзеня, Аляксандр Лукашэнка выказаў сваё абурэнне на адрас Украіны. Паводле яго словаў, Кіеў прапануе Мінску заключыць пакт аб ненападзе і пры гэтым «працягвае рыхтаваць баевікоў і экстрэмістаў». У Крамлі не змаглі пракаментаваць словы Лукашэнкі, бо не маюць інфармацыяй па гэтым пытанні.

Пасля абвяшчэння пра пачатак «спецыяльнай ваеннай аперацыі» Уладзімірам Пуціным 24 лютага расійскія войскі ўвайшлі ва Украіну ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, што зрабіла нашую краіну суўдзельніцай акту ваеннай агрэсіі, нягледзячы на ўсе абяцанні Лукашэнкі ўкраінскім лідарам, што «ніколі з нашай тэрыторыі не будуць атакаваць Украіну». Да таго ж з тэрыторыі Беларусі наносіліся ракетныя ўдары па ўкраінскіх пазіцыях — гэта прызнаваў і сам Лукашэнка. Ён прызнаў, што Беларусь «лечыць і корміць» расійскіх вайскоўцаў. На тэрыторыі нашай краіны расійскія войскі таксама праходзяць навучанне.