Міжнародны крымінальны суд (МКС) у Гаазе выдаў міжнародныя ордары на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, а таксама ўпаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Пра гэта паведамляе прэс-служба суда.
«Сёння, 17 сакавіка 2023 года, Другая палата дасудовага разбіральніцтва Міжнароднага крымінальнага суда выдала ордары на арышт дзвюх персон у кантэксце сітуацыі ва Украіне: спадара Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна і спадарыні Марыі Аляксееўны Львовай-Бяловай», — гаворыцца ў прэс-рэлізе МУС.
Адзначаецца, што Пуцін і Львова-Бялова меркавана нясуць адказнасць за ваеннае злачынства — незаконную дэпартацыю дзяцей і іх незаконнае перамяшчэнне з акупаваных тэрыторый Украіны на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі.
Вываз украінскіх дзяцей на тэрыторыю Расіі лічыцца ваенным злачынствам, заявіла незалежная міжнародная камісія па расследаванні парушэньняў ва Украіне, заснаваная Саветам ААН па правах чалавека.