Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  2. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  3. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  4. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  5. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  6. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  7. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  8. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  9. Умер папа Франциск
  10. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  11. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  12. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  13. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  14. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  15. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
Читать по-русски


На гэтым тыдні шырока разышлося відэа, дзе, як мяркуецца, украінскаму ваеннапалоннаму жыўцом адразаюць галаву. Тэлеканал CNN сцвярджае, што ёсць яшчэ адзін ролік з целамі двух салдат УСУ, у якіх таксама адрэзаныя галовы, а таксама рукі. «Люстэрка» паразмаўляла з украінскім байцом, які падчас Афганскай вайны бачыў такія выпадкі сам. Ён расказаў, якую рэакцыю гэта тады выклікала ў яго і таварышаў па службе, і выказаў здагадку, навошта так рабілі афганскія мужчыны 30 гадоў таму і чаму цяпер, імаверна, робяць расіяне.

Скрыншот відэа забойства, якое з’явілася ў адным з тэлеграм-каналаў

«Усё гэта на псіхалогію маладых хлопцаў вельмі моцна ўплывала — ім хацелася адпомсціць за сваіх»

Украінец з пазыўным Баця ў канцы 80-х два гады ваяваў у Афганістане. Мужчына кажа, што падчас той вайны практыка абезгалоўлівання палонных сустракалася ў мясцовага народа. Ён успамінаў, што афганцы «глоткі пераразалі і маглі галаву палоннага надзець на піку».

— Мы такую практыку не выкарыстоўвалі — гэта рабілі душманы. Бывала, хлопцы іх выбівалі са скалаў, дзе яны хаваліся, і ў баі маглі пакласці шмат іх байцоў. А душманы потым, магчыма, былі настолькі азлобленыя праз гэта, што, калі бралі кагосьці з нашых салдат у палон, — рэзалі ім галовы. Нячаста, але такое здаралася.

Але гэта ж мы прыйшлі на іх зямлю, і яны, каб мы баяліся і хутчэй адтуль сыходзілі, такія метады выкарыстоўвалі. Проста яны тады не разумелі, што мы былі абалваненыя ўстаноўкай «трэба дапамагчы афганскаму народу лепш жыць». Цяпер чаму і ўкраінцы такія злыя? Таму што гэтак жа не разумеем, чаму расіяне да нас прыйшлі, — мы жылі мірна, добра, працавалі, хто як мог зарабляў да іх прыходу.

Адзін з такіх выпадкаў Баця бачыў сам. Ён кажа, што так афганскія мужчыны запалохвалі праціўніка і стараліся на яго ціснуць маральна. Пры гэтым, дадае баец, у многіх савецкіх салдат гэта выклікала не страх, а злосць і жаданне адпомсціць, кагосьці матывавала не здавацца ў палон у баі. Камандаванне ж, з ягоных словаў, такія сітуацыі выкарыстоўвала для прапаганды.

— Душманы ведалі, як катаваць, каб салдаты расказвалі ўсё запар. Быў, напрыклад, яшчэ так званы чырвоны цюльпан — чалавеку зразалі скуру і задзіралі ўверх. Такое не вытрываць. Таму зампаліты ўсіх хлопцаў настройвалі: «Калі здасцеся ў палон, раскажаце ўсё — і што ведаеце, і што не ведаеце». Па ўсім Афганістане для савецкай арміі выпускаўся баявы лісток, дзе шмат пісалі пра прыклады «воінскага духу» — пра салдат, якія так загінулі і забралі з сабой яшчэ трох-чатырох душманаў. Гэта таксама рабілася не проста так — з падаплёкай, што трэба ваяваць, каб працэнт салдат, агрэсіўна настроеных да душманаў, рос. Усё гэта на псіхалогію маладых хлопцаў вельмі моцна ўплывала — ім хацелася адпомсціць за сваіх.

У тым ліку таму ў многіх падраздзяленнях, як у тым, дзе я служыў, змагаліся да канца і ў палон не здаваліся. Мы паміж сабой і з камандзірамі дамовіліся, што лепш пакідаць адну гранату, калі бой няроўны, і падарваць сябе, але не здацца і не трываць такія пакуты. Ці, калі гранаты не было, прыстрэліць сябе. У нас на такі выпадак да каўняра быў падшыты ніткамі адзін патрон, называўся «смяротнік».

Моджахеды с двумя 57-мм противотанковыми пушками ЗИС-2 советского производства, отбитыми у правительственных войск в районе Даджи, Провинция Пактия, август 1984 года. Фото: Википедия
Маджахеды з дзвюма 57-мм супрацьтанкавымі гарматамі ЗІС-2 савецкай вытворчасці, адбітымі ва ўрадавых войскаў у раёне Даджы, правінцыя Пактыя, жнівень 1984 года. Фота: Вікіпедыя

Баця лічыць, што тое, што адбылося з украінскім салдатам на відэа, зрабілі байцы расійскіх прыватных ваенных кампаній:

— Думаю, гэта вагнераўцы, дакладна не мабілізаваныя. Вы ведаеце, яны ваявалі ў розных краінах, і там былі ўсякія зверствы. І калі ў нас, ва ўкраінцах, закладзены ген свабоды, то ў іх — паказаць свету, што яны моцныя, Расія моцная. Ім унушаюць, што яны найлепшыя, у іх найлепшы прэзідэнт, яны перамогуць. Адсюль і здзекі.

Паглядзіце, які побыт у расійскіх ваеннапалонных у нас і якімі яны вяртаюцца, і які побыт у нашых там, у РФ, у самаабвешчаных ЛДНР, якімі яны прыходзяць. У нас стаўленне лепшае. І выпадак з адрэзанай галавой нашаму вайскоўцы, і яшчэ адзін, калі наш баец, Аляксандр Мацыеўскі, стаяў без зброі, проста курыў і за «Слава Украіне» атрымаў кучу куляў у сябе, — гэта рэклама таго, што робяць расіяне з ваеннапалоннымі. Можа, хтосьці падумае, што я нейкі ненармальны, але ў гэтым прыклад, чаму не трэба здавацца ў палон. Ворагу нельга давяраць.

Калі б мы былі на іх зямлі і яны адрэзалі б нам галаву, усё было б зразумела. Але гэта яны на нашай зямлі і яны акупанты. Яны хочуць напалохаць нас такімі дзеяннямі і думаюць, што могуць гэта зрабіць, але гэта іх вялікая памылка.

Што адбылося?

Відэа з абезгалоўліваннем салдата ў камуфляжы і з жоўтай павязкай, якой пазначаюць сябе ўкраінскія вайскоўцы, а таксама з іншымі знакамі адрознення УСУ з’явілася позна ўвечары 11 красавіка. На кадрах чалавек у камуфляжы з закрытым тварам і белай павязкай на назе нажом адразае галаву жывому палоннаму. Некалькі чалавек вакол крычаць: «Працуем, браты! Адразай, бл*ць! Ламай пазваночнік яму! Што, ніколі бошкі не рэзаў? Да канца, бл*ць».

Паведамляецца, што відэа з’явілася ў закрытым тэлеграм-канале стваральніка «Мужского государства» (расійскі экстрэмісцкі мужчынскі рух, які дэкларуе ідэі патрыярхату, расізму і нацыяналізму. — Заўв. рэд.) Уладзіслава Пазнякова, затым разышлося па сеціве. Дзе, калі і кім яно было знятае — невядома, яго сапраўднасць не пацверджаная.

У пачатку сакавіка ў сеціве з’явілася відэа расстрэлу ўкраінскага ваеннапалоннага пасля словаў «Слава Украіне!». Як пазней высветлілі, забіты — вайсковец УСУ Аляксандр Мацыеўскі.

Жэнеўская канвенцыя забараняе жорсткае абыходжанне з ваеннапалоннымі. Расія і Украіна перыядычна абвінавачваюць адна адну ў парушэнні гэтых правілаў. Так, у лістападзе мінулага года Следчы камітэт РФ распачаў крымінальную справу пасля з’яўлення відэазапісаў, зробленых у раёне вёскі Макееўка пад Сватавам у Луганскай вобласці. На першай з іх групу вайскоўцаў, як мяркуецца, у форме ўзброеных сіл РФ бяруць у палон у двары жылога дома, затым з’яўляецца чалавек са зброяй, гучаць гукі стрэлаў, і відэа рэзка абрываецца. На другім ужо відаць целы 12 салдат у той жа форме.

У канцы ліпеня ў расійскіх тэлеграм-каналах было апублікаванае відэа катаванняў ваеннапалоннага ўкраінца — мужчыну адразалі геніталіі канцылярскім нажом.

Чытайце таксама