Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мы сделали больше, чем любая другая страна». Трамп назначил День Победы во Второй мировой войне в США
  2. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  3. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  4. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  5. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  6. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  7. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  8. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  9. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  10. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  11. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  12. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  13. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  14. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  15. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
Читать по-русски


УСУ змаглі захапіць некалькі населеных пунктаў Данецкай вобласці і рухаюцца ў бок Малочнага лімана (Запарожская вобласць. — Заўв. рэд.). Пра гэта заявіў кіраўнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын, адказваючы на пытанне пра ход украінскага контрнаступлення.

Скриншот видео
Скрыншот відэа

— У нас Пяціхаткі пад праціўнікам, паўночная частка Рабоціна — пад праціўнікам, Ураджайнае — пад праціўнікам. І гэта сведчыць пра тое, што праціўніку аддадзеныя велізарныя кавалкі, — заявіў Прыгожын.

Паводле яго словаў, УСУ рухаюцца ў бок Малочнага лімана, і калі выйдуць да яго, то «большасць тэрыторый, якія былі захопленыя падчас так званай СВА, будуць вернутыя праціўніку».

Прыгожын сцвярджае, што ўкраінскія вайскоўцы пачынаюць фарсіраваць Днепр, а ў Голай Прыстані з’яўляюцца не толькі ДРГ, але і рэгулярныя ўкраінскія войскі.

— І ўсё гэта хаваецца ад усіх. Расія прачнецца ў нейкі дзень і высветліць, што ўжо і Крым перададзены ўкраінцам. Ідзе прамая здрада інтарэсам Расійскай Федэрацыі, — сцвярджае Прыгожын.

Ён зноў заявіў, што ў расійскім войску не хапае боепрыпасаў і ўзбраення, сярод асабовага складу — вялікія страты. Падраздзяленні ўкамплектаваныя на 40−50%, заявіў Прыгожын.

Паводле яго, цаной спецаперацыі становіцца татальнае знішчэнне расійскай арміі, але кіраўніцтва займаецца «падтасоўкай фактаў» і дасылае ў Маскву «прыгожыя даклады», падманваючы «вярхоўнага галоўнакамандуючага» і «расійскі народ».

— Контрнаступленне УСУ нясе нам сур’ёзныя страты і праблемы, якія замоўчваюцца, — заявіў Прыгожын.

Нагадаем, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін неаднаразова заяўляў, што ўкраінскія войскі падчас контрнаступлення нясуць вялікія страты і не маюць поспехаў ні на адным з напрамкаў.

— На ўчорашні вечар, дакладней на ноч сённяшнюю, — я ўжо не кажу пра страты асабовага складу, яны вельмі значныя, вельмі — нашыя мужыкі накалацілі 245 танкаў праціўніка і прыкладна 678 бронемашын рознага тыпу. Вядома, там ёсць і «Леапарды», і французская колавая бронетэхніка, амерыканскія бронемашыны — усё ёсць. Гараць за мілую душу, — заявіў сёння Пуцін.