Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  6. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  11. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  12. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  13. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
Читать по-русски


Украінская цяжкая тэхніка ўпершыню пераадолела расійскія ўмацаванні першай «лініі Суравікіна» ў раёне вёскі Вербавае ў Запарожскай вобласці. Пра гэта паведамляюць OSINT-аналітыкі, якія робяць выснову па апублікаваных відэа расійскіх атак па ўкраінскай цяжкай тэхніцы, піша «Агентство. Новости».

Фото: @Tatarigami_UA / Twitter.com
Фота: @Tatarigami_UA / Twitter.com

З відэа, якое геалакаваў твітар-акаўнт imi (m), вынікае, што цяжкая тэхніка ўпершыню пераадолела супрацьтранспартны роў і «зубы цмока» на гэтым кірунку, піша аналітык амерыканскага Інстытута па вывучэнні вайны (ISW) Джордж Барас. Як адзначае ваенны аналітык Роб Лі, абарончую лінію прайшлі браняваныя машыны Stryker, БМП Marder і БТР MaxxPro.

Барас адзначыў, што ўкраінская тэхніка на відэа, хутчэй за ўсё, ехала па прасёлкавай дарозе, якую, відаць, захавалі падчас будаўніцтва рова і пракладання лініі з «зубамі цмока». Гэта, імаверна, сведчыць пра тое, што УСУ маглі разграміць расійскую абарону на гэтым участку, дадае эксперт.

Прасоўванне ўкраінскай цяжкай тэхнікі ў гэтым раёне — значнае развіццё сітуацыі на фронце, адзначыў Роб Лі. Імаверна, украінскія сілы рыхтуюцца да новага наступу, лічыць Барас.

Украінскае камандаванне сканцэнтравала намаганні на прарыве абароны ў раёне Вербавага, піша і блізкі да расійскага Мінабароны тэлеграм-канал «Рыбарь». У той жа час прарасійскія тэлеграм-каналы WarGonzo і «Два майора» адзначаюць, што інтэнсіўнасць украінскіх атак ля Вербавага знізілася.

Карта праекта DeepState не фіксуе змяненняў у раёне Вербавага. Не гаворыцца пра гэта і ў апошнім дакладзе Інстытута па вывучэнні вайны.

Украінскія войскі ўпершыню пераадолелі абарончыя збудаванні ў раёне Вербавага ў канцы жніўня. У пачатку верасня УСУ ўдалося пашырыць пралом у расійскай абароне. Пры гэтым аналітыкі ISW тады падкрэслівалі, што не могуць казаць пра прарыў «лініі Суравікіна», бо ў гэтым раёне яшчэ не з’явілася ўкраінская цяжкая тэхніка.

«Лініі Суравікіна» — гэта абарончыя збудаванні, якія Расія ўзвяла на акупаваных тэрыторыях Украіны і ў памежных з Украінай расійскіх рэгіёнах.