Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  4. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  5. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  6. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  7. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  8. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  11. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  12. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  13. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
Читать по-русски


Блізкаўсходняе агенцтва ААН для дапамогі палестынскім уцекачам (UNRWA), найбуйнейшая арганізацыя, якая займаецца гуманітарнымі праграмамі ў сектары Газа, страціла адразу некалькі крыніц фінансавання. Прычынай стала інфармацыя, што супрацоўнікі UNRWA ўдзельнічалі ў атацы ХАМАС супраць Ізраіля 7 кастрычніка 2023 года. Пра гэта піша Financial Times.

Штаб-квартира ООН в Нью-Йорке. Фото: пресс-служба ООН
Штаб-кватэра ААН у Нью-Ёрку. Фота: прэс-служба ААН

Адразу некалькі дзяржаваў заявілі, што прыпыняюць фінансаванне агенцтва ААН UNRWA. Гэта Вялікабрытанія, ЗША, Германія, Італія, Фінляндыя, Аўстралія і Канада. Цяпер у ААН праходзіць унутранае расследаванне, якое мусіць высветліць, ці былі датычныя некаторыя супрацоўнікі агенцтва да атакі на Ізраіль.

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заявіў, што ў сувязі з гэтымі абвінавачаннямі дзевяць супрацоўнікаў агенцтва былі звольненыя. Яшчэ адзін падазраваны мёртвы, і асобы яшчэ дваіх цяпер высвятляюць. Антоніу Гутэрыш заклікаў дзяржавы не спыняць фінансаванне UNRWA, бо, паводле яго, ад гэтага залежыць выжыванне двух мільёнаў жыхароў сектара Газа.

UNRWA — агенцтва ААН, у якім працуе каля 30 тысяч чалавек, з іх у сектары Газа — 13 тысяч. Агенцтва займаецца гуманітарнай дапамогай, а таксама забяспечвае працу школ, бальніц і лагераў для палестынскіх уцекачоў. У школах, якія знаходзяцца пад кіраваннем UNRWA, цяпер размяшчаецца цывільнае насельніцтва, што спрабуе схавацца ад ізраільскай ваеннай аперацыі ў сектары Газа.

Былы амбасадар Ізраіля ў Вялікабрытаніі Марк Рэгеў заявіў BBC, што настаўнікі ў школах, якія кантралюе UNRWA, адкрыта святкавалі момант атакі ХАМАС на Ізраіль. Таксама, з ягоных словаў, адзін з закладнікаў ХАМАС пасля вызвалення расказаў, што яго трымалі ў доме супрацоўніка UNRWA.

Нарвегія вырашыла не спыняць фінансаванне агенцтва ААН. Генеральны камісар Unwra Філіп Ладзарыні таксама заклікаў краіны, якія спынілі фінансаванне, змяніць сваё рашэнне.