Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  2. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  3. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  4. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  5. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  9. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  10. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  11. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  12. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  13. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
Читать по-русски


У ноч на 29 сакавіка Расія зноў атакавала энергетычныя аб’екты Украіны. Пашкоджаныя цепла- і гідраэлектрастанцыі ў цэнтральнай і заходняй частцы краіны, паведамляе «Укрэнерга».

Дым над высоковольтной линией на месте российского ракетного удара. Харьковская область, Украина, 22 марта 2024 года. Фото: Reuters
Дым над высакавольтнай лініяй на месцы расійскага ракетнага ўдару. Харкаўская вобласць, Украіна, 22 сакавіка 2024 года. Фота: Reuters

Удар быў нанесены па Днепрапятроўскай, Чаркаскай, Кіраваградскай, Івана-Франкоўскай абласцях, паведаміў міністр энергетыкі Герман Галушчанка.

«На Днепрапятроўшчыне задзейнічаныя аварыйныя адключэнні, на Харкаўшчыне — графікі пагадзінных адключэнняў», — інфармуе «Укрэнерга».

ДТЭК паведамляе пра сур’ёзнае пашкоджанне абсталявання на трох ЦЭЦ кампаніі.

На Днепрапятроўшчыне пашкоджаныя некалькі энергетычных аб’ектаў у Дняпроўскім, Крыварожскім і Каменскім раёнах. На адным з іх пацярпеў мужчына. У Каменскім раёне пад удар таксама трапіў дачны кааператыў — пяцёра параненых, у тым ліку 5-гадовая дзяўчынка. Дзіця ў бальніцы, таксама шпіталізаваныя двое мужчын, адзін з іх знаходзіцца ў цяжкім стане.

«Ёсць удакладненая інфармацыя ад нашых абаронцаў неба. Усяго цягам ночы і пад раніцу яны знішчылі над вобласцю 24 паветраныя цэлі. Па 12 ракет і беспілотнікаў», — расказаў кіраўнік Днепрапятроўскай АВА Сяргей Лысак.

Усяго для нанясення ўдару расійская армія выкарыстала 99 сродкаў паветранай атакі, у тым ліку 60 ударных БПЛА тыпу Shahed-136/131, балістычныя ракеты «Кінжал» і «Іскандэр-М», авіяцыйныя ракеты Х-59, крылатыя ракеты «Іскандэр-К» і Х-101/Х-555.

СПА знішчыла 84 паветраныя цэлі.

Гэта другая маштабная расійская атака на энергасістэму Украіны. 22 сакавіка пад удар трапілі Запарожжа, Хмяльніцкая і Адэская вобласці, Днепрапятроўшчына, Палтаўшчына, Мікалаеўшчына, Вінніцкая, Львоўская і Івана-Франкоўская вобласці.

Падчас гэтай атакі расіяне ўдарылі па дамбе ДнепраГЭС. Пасля двух прамых траплянняў найбуйнейшая гідраэлектрастанцыя Украіны спыніла працу.