Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Умер папа Франциск — Reuters
  2. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  3. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  4. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  5. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  6. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  7. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  8. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  9. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  10. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  11. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
Читать по-русски


Мірныя перамовы, якія пачаліся паміж Украінай і Расіяй у канцы лютага 2022 года, сарваліся з некалькіх прычын. Хоць першапачаткова Уладзімір Зяленскі ў абмен на мір гатовы быў адмовіцца ад уступлення краіны ў NATO і ад тэрыторыі, піша Time.

Фото: Reuters
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Reuters

Як піша выданне, сустрэўшыся ўпершыню на поўдні Беларусі ў раёне мяжы з Украінай, праз шэсць тыдняў перамоўнікі дасягнулі згоды што да дэталяў мірнага пагаднення. У абмен на надзейныя «гарантыі бяспекі» ад Расіі і іншых краін Украіна пагадзілася б адмовіцца ад планаў уступлення ў NATO і прыняць статус «пастаяннага нейтралітэту». Гэта дазваляла Пуціну заявіць пра хаця б частковую перамогу, бо яго галоўным апраўданнем уварвання было жаданне не дапусціць уступлення Украіны ў Альянс, і Зяленскі гатовы быў выканаць гэтае яго жаданне. Прэзідэнт Украіны таксама быў гатовы адмовіцца ад тэрыторыі ў абмен на мір, сцвярджае выданне.

Крэмль, падобна, быў гатовы разгледзець гэтыя ўмовы. Аднак да канца красавіка 2022 года мірны працэс сарваўся з некалькіх прычын. Украінскія перамоўнікі былі ў жаху ад масавых злачынстваў, учыненых расійскімі войскамі, асабліва ў Бучы, і заклікалі Зяленскага выйсці з перамоваў, піша Time. Са свайго боку заходнія саюзнікі адмовіліся даваць якія-кольвек цвёрдыя абяцанні, што дапамогуць спыніць новае магчымае ўварванне Расіі ў будучыні. А без такіх гарантый з боку Захаду ўкраінцам давялося б спадзявацца толькі на добрасумленнасць расейцаў.

«Яны фактычна параілі нам не займацца эфемернымі гарантыямі бяспекі», — расказаў лідар фракцыі «Слуга народа» ў Вярхоўнай радзе Давід Арахамія, які ўзначальваў дэлегацыю Украіны на перамовах з Расіяй.

Яшчэ адной прычынай зрыву перамоваў сталі поспехі на полі бою, якіх удалося дасягнуць Украіне. Той вясной УСУ адстаялі Кіеў, вымусіўшы захопнікаў сысці прыкладна з паловы акупаваных імі земляў. Увосень, калі расіяне пацярпелі паразу на Харкаўшчыне і ў Херсоне, саюзнікі Украіны заклікалі Уладзіміра Зяленскага скарыстацца момантам і аднавіць мірныя перамовы з пазіцыі сілы.

Аднак Зяленскі праігнараваў параду, палічыўшы, што Украіне і далей будзе спадарожнічаць поспех, а значыць — навошта спыняцца. Тым не менш ён не мог ігнараваць ціск з боку сваіх саюзнікаў, якія заклікалі яго разгледзець шляхі дасягнення пагаднення з Пуціным. У якасці кампрамісу Зяленскі прапанаваў сваю «формулу міру», магчыма, самым важным пунктам якой стала патрабаванне, каб Расія пакінула ўкраінскую зямлю, уключаючы тэрыторыі, акупаваныя з 2014 года, піша Time.