Масіраваная атака на Адэсу: расійскі дрон ударыў у жылы дом, ёсць загінулая і параненыя
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Расійскія войскі ўвечары 14 лістапада атакавалі дронамі Адэсу. Удар прыйшоўся ў жылы дом, загінула адна жанчына, два чалавекі параненыя, паведамляе кіраўнік ваеннай адміністрацыі Адэскай вобласці Алег Кіпер.

Пожар после российской атаки на Одессу вечером 14 ноября 2024 года. Фото: t.me/TCH_channel
Пажар пасля расійскай атакі на Адэсу ўвечары 14 лістапада 2024 года. Фота: t.me/TCH_channel

Кіпер паведаміў, што расіяне 14 лістапада здзейснілі масіраваную атаку дронамі на Адэсу і раён. Загінула жанчына, параненыя прынамсі два чалавекі.

Пашкоджаныя жылыя дамы, царква, аўто, месцамі ўзніклі пажары. Пашкоджаны магістральны трубаправод цеплазабяспечання, спыненая праца адной з кацельняў Адэсы.

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак удакладніў, што ўдар прыйшоўся ў жылы дом.