Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  2. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  7. Умер папа Франциск
  8. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  9. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  10. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  11. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  12. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  13. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  14. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  15. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
Читать по-русски


/

Падрыхтоўка грамадскай думкі да завяршэння вайны ва Украіне стала важнай тэмай семінара для віцэ-губернатараў, які Адміністрацыя прэзідэнта Расіі (АП) правяла ў Майстэрні кіравання «Сенеж», паведаміў «Коммерсант». Вобраз «перамогі», на які, на думку Крамля, павінныя арыентавацца чыноўнікі, падобны да мірнага плана па Украіне каманды Дональда Трампа і ўмоваў, на якіх гатовы весці перамовы з Масквой Кіеў, перадае «Агентство».

Владимир Путин во время выступления в дискуссионном клубе "Валдай" 7 ноября 2024 года. Фото: Reuters
Уладзімір Пуцін падчас выступу ў дыскусійным клубе «Валдай» 7 лістапада 2024 года. Фота: Reuters

АП зыходзіць з таго, што «канец СВА будзе, і да яго трэба быць гатовым», паведаміла крыніца «Коммерсанта». Паводле яе, завяршэнне вайны павіннае ўспрымацца грамадствам як перамога.

У выбудоўванні вобраза «перамогі» рэгіянальныя ўлады павінныя арыентавацца на «спакойную большасць», а не «раззлаваных патрыётаў» і «лібералаў», гаворыцца ў публікацыі. Большасць, на думку АП, «будзе задаволеная дасягненнем акрэсленых Уладзімірам Пуціным мэтаў (дэнацыфікацыя і дэмілітарызацыя Украіны), а таксама захаваннем за Расіяй новых тэрыторый», вынікае з публікацыі «Коммерсанта». Таксама выданне адзначае, што рэгіянальныя чыноўнікі павінныя імкнуцца «захоўваць і пашыраць гэтую большасць».

Вобраз «перамогі», які прадставілі віцэ-губернатарам, падобны да імавернага плана па мірным урэгуляванні адміністрацыі абранага прэзідэнта Дональда Трампа. Усе прапановы яго дарадцаў, якія траплялі ў прэсу, мяркуюць замарозку цяперашняй лініі фронту і прыпыненне перамоваў пра ўступленне Украіны ў NATO.

У пятніцу ў інтэрв'ю Sky News прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі таксама дапусціў магчымасць спынення вайны без неадкладнага вяртання Украіне захопленых Расіяй тэрыторый на ўсходзе і поўдні краіны.

«Нам трэба зрабіць гэта хутка. І тады [акупаваныя] тэрыторыі Украіна зможа вярнуць дыпламатычным шляхам», — сказаў Зяленскі, удакладніўшы, што неакупаваная частка Украіны павінная стаць часткай NATO.

Уладзімір Пуцін гатовы да абмеркавання міру ва Украіне пры пасярэдніцтве Дональда Трампа, пісала Reuters 20 лістапада са спасылкай на пяць крыніц, блізкіх да Крамля. З іх словаў, Расія гатовая вызваліць захопленыя часткі Харкаўскай і Мікалаеўскай абласцей, але настойвае на захаванні тэрытарыяльных заваёваў у іншых украінскіх рэгіёнах і адмове Кіева ад планаў уступіць у NATO.

«Коммерсант» у апісанні вобраза «перамогі», сфармуляванага АП, пра нейтральны статус Украіны не згадвае. Пры гэтым Пуцін у пачатку лістапада казаў, што без нейтралітэту «цяжка сабе ўявіць наяўнасць нейкіх добрасуседскіх адносін паміж Расіяй і Украінай».

Хуткае заканчэнне вайны ва Украіне — адно з ключавых перадвыбарных абяцанняў Трампа, які вяртаецца ў Белы дом.

Адна з галоўных інтрыг чаканых перамоваў — будзе Масква настойваць на неабходнасці перадачы Расіі Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей цалкам або пагодзіцца на прызнанне захопленага па фактычнай лініі фронту. Выступаючы ў клубе «Валдай» у пачатку лістапада, Пуцін сказаў, што ўключаныя ў Расію рэгіёны павінныя застацца ў складзе Расіі, не ўдакладніўшы іх межы. Пазней падчас размовы з канцлерам Германіі Олафам Шольцам Пуцін нагадаў пра «прапановы», зробленыя ім «у чэрвеньскім выступе ў расійскім МЗС». Тады гаворка ішла пра вывад украінскіх войскаў з усёй тэрыторыі Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей.

Чытайце таксама