Збіваў і прасіў сябра здымаць гэта на тэлефон. Вынеслі прысуд 15-гадоваму падлетку з Пружанскага раёна, які забіў бацьку
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Брэсцкі абласны суд вынес прысуд 15-гадоваму падлетку. Пра гэта паведамляе прэс-служба суда. Ён збіваў бацьку і прасіў сябра здымаць гэта на тэлефон.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

Падлетак быў прызнаны вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасцю (п. 6 ч. 2 арт. 139 КК Беларусі).

Яго асудзілі на дзевяць гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў выхаваўчай калоніі.

Нагадаем, вечарам 21 кастрычніка 2023 года ў вёсцы Плябанцы падлетак прывёў дадому сяброў і піў з імі гарэлку. Бацькі хлопчыка ў гэты час знаходзіліся ў суседніх пакоях. Пазней паміж сынам і бацькам адбыўся чарговы канфлікт, падчас якога няпоўнагадовы да смерці збіў мужчыну. Пры гэтым абвінавачаны папрасіў сябра здымаць тое, што адбываецца, на камеру мабільнага тэлефона.

Мужчына ад множных траўмаў памёр, не прыходзячы ў прытомнасць. А яго сын з сябрамі пайшоў з дому, але неўзабаве быў затрыманы.

Няпоўнагадовы не прызнаў віны і сказаў, што не хацеў забіваць бацьку.

Судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што падлетак нанёс бацьку не менш за 19 удараў у вобласць жыццёва важных органаў.