Анколаг расказаў пра выяўляльнасць раку ў Беларусі і колькі жывуць пацыенты з такім дыягназам
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Больш за 60% злаякасных пухлін у пацыентаў у Беларусі выяўляюцца на першай і другой стадыях. Пра гэта заявіў галоўны доктар Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага цэнтра Віктар Кандратовіч, піша БЕЛТА.

Фото: Ivan Samkov, pexels.com
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Ivan Samkov, pexels.com

Паводле яго, сітуацыя з выяўляльнасцю раку ў апошнія пару дзясяткаў гадоў у Беларусі палепшылася.

«Яшчэ 20 гадоў таму палова нашых пацыентаў памірала цягам першага года пасля пастаноўкі дыягназу, і толькі палова пацыентаў жыла больш за пяць гадоў. На сённяшні дзень больш за 60% з пастаўленым дыягназам злаякаснага новаўтварэння жывуць больш за пяць гадоў. Таксама на сённяшні дзень 67% злаякасных новаўтварэнняў выяўляюцца на першай і другой стадыі, і гэта таксама вельмі добры паказчык», — сказаў Кандратовіч.

Раней анколаг Антон Хораў назваў самую хуткую і звышагрэсіўную пухліну з усіх, якія выяўляюць у беларускіх пацыентаў. Паводле яго, гэта пухліны малочнай залозы, якія ўзнікаюць праз генетычны (спадчынны) фактар. Доктар адзначыў, што з усіх выпадкаў раку грудзей спадчыннасцю абумоўленыя толькі прыкладна 10%. Часцей за ўсё да такога віду анкалогіі схільныя жанчыны, у родзе якіх гэтае захворванне сустракаецца часта.

Чытайце таксама